Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Знакаміты прадзед

Гутнік Пётр Васільевіч


Мой прадзед, Гутнік Пётр Васільевіч, удзельнік ВАВ, нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Лісіцы Чэрвенскага раёна. Да вайны працаваў на Малакурным заводзе ў якасці падрыўніка, г.зн. пры дапамозе выбуховых прыстасаванняў даставаў з зямлі пні дрэў хваёвых парод, якія пасля пераапрацоўкі выкарыстоўваліся для здабычы смалы. Вопыт падрыўніка спатрэбіўся ў партызанскім атрадзе для знішчэння варожых эшалонаў і другіх аб'ектаў нямецкіх захопнікаў.
Пасля вызвалення Рэспублікі Беларусь прадзед быў мабілізаваны ў дзейнічую армію і быў накіраваны на фронт кулямётчыкам. У першым баю атрымаў сваё першае раненне. Пасля лячэння ў шпіталі быў накіраваны на курсы артылерыстаў, скончыўшы іх, зноў на фронт. Біў ворага, удзельнічаў у вызваленні Польшы, штурмаваў Берлін. У гэтых баях быў двойчы цяжка паранены. Апошняе раненне атрымаў 2 мая 1945 года ў Берліне. Асколкі ад куль заставалі з прадзедам да канца яго жыцця. Быў узнагароджаны ордэнамі – «Вялікай Айчыннай вайны II ступені», «Чырвонай Зоркі», «Салдацкай славы II ступені», медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За штурм Берліна», «За перамогу над Германіяй». У мірны час быў узнагароджаны медалямі і знакамі да юбілейных дат перамогі над фашысцкай Германіяй.
Праўнук Гутнік Мікіта.