Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Вёскі - сестры Хатыні

Вёскі Булашы, Каланіцы,Саламарэчча – сёстры Хатыні

Успаміны пра Вялікую Айчынную вайну назаўсёды застануцца ў памяці ветэранаў.
На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш і менш. Таму іх успаміны патрэбна занатоўваць у першую чаргу.


Вёска Каланіцы Юзуфоўскага сельскага савета Мінскага раёна Мінскай вобласці. У агні загінула 165 чалавек, у тым ліку 67 дзяцей. Спалена 47 двароў. Вёска так і не адрадзілася.

 

Вёска Булашы Юзуфоўскага сельскага савета Мінскага раёна Мінскай вобласці.

1 мая 1943 года на досвітку нямецка-фашысцкія карнікі акружылі вёску, яны пераходзілі з хаты ў хату, расстрэльвалі жыхароў. Забіралі каштоўныя рэчы, прадукты, падпальвалі хаты. У агні загінула 17 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей. Спалена 8 двароў.
Цяпер на месцы вёскі знаходзіцца дачны пасёлак.


Вёска Саламарэчча Юзуфоўскага сельскага савета Мінскага раёна Мінскай вобласці.
У агні загінула 68 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей. Спалена 17 двароў.

 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска Саламарэчча адрадзілася часткова.
Прайшло, здавалася б, шмат часу пасля Вялікай Айчыннай вайны, а жорсткасць і бяздушша не знікаюць. Напэўна, уся справа ў чалавечай памяці. Людзям час ад часу патрэбна нагадваць, да чаго можа прывесці фашызм. Таму ля помніка каля вёскі Саламарэчча мы бываем часта.