Гуси-лебеди на новый лад
Жили-были мужик да баба. У них была дочка и маленький сынок.
– Доченька, говорила мама, – мы пойдем на работу, а ты береги братца, не ходи в поле одна.
Отец с матерью только ушли, девочка тут же позабыла, о чем просили родители. Схватила она братца за руку и побежала в поле играть. Посадила сестрица братца на камень, а сама прыгает, как кузнечик, машет ручками, как бабочка крылышками, насвистывает, как птички.
Вдруг девочка заметила Жука Красотела с яркими крылышками и бросилась за ним вдогонку.
Бегает, бегает сестрица, хочет Красотела догнать, а про братца совсем забыла. Скрылся Жук с глаз – вспомнила она про малыша. Кинулась туда, где оставила братца, а там уже на камне никого нет.
Заплакала девочка горькими слезами:
– Что мне делать? Где искать братца?
И тут девочка услышала тоненький голосок. Человеческим голосом говорил маленький колокольчик, пушистый и полностью покрытый мелкими волосиками. Это был Прострел Луговой.
– Твоего братца похитил злой колдун Нитратище.
– Как же мне найти этого колдуна? – сквозь слезы спросила сестрица. Вдруг откуда-то ни возьмись, появился Жук Красотел.
– Иди за мной. Я покажу тебе, где находится замок Нитратища.
Бросилась девочка за жуком, торопится, как видит, печка стоит среди поля. Черный, пречерный дым поднимается в небо. Не видать вверху ни солнышка красного, ни облачков белых.
Взмолилась печка:
– Девочка, хорошая, помоги мне избавиться от этого дыма. Злой Нитратище набросал полную печку мусора, и никак он прогореть не может. Может, знаешь, что мне делать?
– Не горюй, печка, – отвечает ей девочка. – Надо смастерить на трубе воздушный фильтр, и ты снова увидишь и солнышко, и небо.
Поблагодарила печка девочку, а та побежала дальше.
Бежит, спотыкается, боится от Жука отстать.
Вдруг видит: яблонька стоит. Ветки опустила, совсем пригорюнилась.
Промолвила яблонька:
– Девочка, хорошая, помоги мне. Видишь, сколько яблочек, а пробовать их все боятся. Злой Нитратище насыпал под мои корешки удобрения, и яблоки стали несъедобными.
– Не печалься, яблонька. Попроси дождик хорошо вымыть яблоки, а корешки напои настоем крапивы с золой.
Поблагодарила яблонька, а девочка дальше торопится.
Идет она, бредет, как видит: речка течет. Захотела девочка умыться, как речка ей говорит:
– Не делай этого! Злой колдун в своем замке ядовитое зелье варит и в реку сбрасывает. Вот вода и грязная. Все живое погибло.
– Девочка, хорошая, помоги моей беде.
– Не плачь, речка. Поставь фильтры на трубы, что ведут в воду, вода чистой станет.
Поблагодарила речка девочку, снова в путь отправилась.
Видит сестрица замок стоит. Весь мрачный, страшный. Ни цветочка вокруг, ни деревца. Только камни и песок.
Вдруг среди валунов видит она братца. Схватила девочка малыша и побежала домой. Мчится, спотыкается и вдруг слышит, что их преследует Нитратище. Вот-вот догонит.
Видит сестрица речку. Только вода в ней чистая-чистая, как слеза. Рыбки плавают, ряска колышется.
– Речка, речка, спрячь нас, пожалуйста.
Речка спрятала ребят, а колдун Нитратище пробежал мимо.
Поблагодарила девочка, и снова в путь.
Долго ли, коротко ли бежала она, как опять услышала звуки погони.
Видит сестрица яблоньку. Только яблоки на ней уже чистые, съедобные.
– Яблонька, яблонька, спрячь нас, пожалуйста.
Яблонька помогла детям, сестрица поблагодарила деревце, угостилась яблочками и направилась домой.
Вот уже и до дома рукой подать, но Нитратище никак не отстает.
Видит девочка печку, а над ней светлый дымок вьется, в небе яркое солнышко светит, белые облачка плывут.
– Печка, печка, спрячь нас, пожалуйста.
Спрятала печка сестрицу с братцем, а Нитратище искал, искал детей да и сдался. Вернулся ни с чем в свой замок, а девочка поблагодарила печку и повела братца домой.
Вернулся отец с матерью домой, гостинцев нанесли детям.
Тут и сказке конец, а кто слушал молодец.
Для меня главное чувство – это счастье
У каждого оно свое. Кому-то достаточно просто вкусно поесть, кто-то довольствуется просмотром любимого фильма, для кого-то измеритель счастья – богатство. Но и те, и другие, и третьи хотят быть счастливыми. Только счастье дает человеку крылья, поднимает его над обыденностью, суетой, расцвечивает серые будни.
Счастье нельзя потрогать и очень трудно объяснить словами. И не только потому, что его невозможно классифицировать и свести в общую таблицу: люди давно научились приводить к общему знаменателю самые неуловимые и нелогичные явления и понятия. Счастье не может быть ни явлением, ни понятием. Счастье – это ощущение. Это бабочки в животе, это умение беспричинно радоваться жизни, это желание постоянно видеть рядом дорогих тебе людей и чувствовать всеми порами своего тела, что тебя любят. Любят не за что-то, не потому что, иногда даже вопреки. Любят. И точка. И обсуждению это не подлежит.
Человек сам отвечает за собственное счастье. Какими бы ни были внешние обстоятельства, как бы ни сложилась жизнь, ответственность лежит на нем самом. Счастье – это преодоление, путь, движение. Это как река, которая стремится вперед, чтобы напоить другую реку, озеро, море или даже целый океан. Так и человек: чем больше вокруг него людей, которым он смог подарить частичку своей души, своего сердца, тем большее счастье он испытывает. Горизонт должен быть далеким, иначе дорога теряет смысл. Заглянуть за горизонт – несбыточная мечта, а счастье без мечты не бывает.
Но совсем не обязательно смотреть на мир сквозь розовые очки: жизнь, как правило, за это здорово бьет. Просто выбросите черные. Неужели ничего вокруг не радует глаз? Ищите не то, чего нет в жизни – свое не потеряйте! И не завидуйте чужому счастью. Во-первых, это совершенно бессмысленно. А во-вторых, неужели обязательно нужно обесценивать свое, чтобы восторгаться чужим? Оно ведь так и останется чужим, недостижимым либо чуждым.
Да, иногда в жизни происходят события, которые на время выбивают из колеи. Но разве это причина, чтобы сразу ставить на себе клеймо несчастного человека? Сдаваться на произвол судьбы? Винить во всем рок и фатальное стечение обстоятельств? А что сделал ты сам, чтобы преодолеть эти обстоятельства? Пальцем не пошевелил? Только вздыхал да жаловался? Счастье не любит жалких. Оно всегда с теми, кто борется за него. Хочешь быть счастливым – будь им! А для себя я решила давно: никакие обстоятельства не помешают мне быть счастливой. И я буду счастлива! Несмотря ни на что.
Для мяне галоўнае пачуццё – гэта любоў
Любоў… Вы толькі ўслухайцеся ў гучанне гэтага слова. Ад яго адразу павявае цеплынёй, пяшчотай, спакоем.
Любоў сагравае адзінокія сэрцы, вядзе да самых смелых вяршынь, перамагае любыя перашкоды і нягоды, робіць кожнага з нас шчаслівейшымі.
Гэта светлае, чыстае пачуццё не пакідае нас нідзе і ніколі. Дзе б чалавек ні быў, куды ні закінуў яго лёс, ён заўсёды з замілаваннем будзе ўспамінаць родны куточак. З любоўю ў сэрцы прыгадае палявую сцяжынку і шырокі гасцінец, сіняе люстра возера і балбатлівую крынічку, спелы жытні каласок і прыгожую кветачку.
Успомніць мяккія матуліны рукі, сур’ёзны позірк бацькі, родную хату з драўляным ганкам, буслянку на высокай таполі.
І адразу затрапечыцца сэрца, пацяплее на душы, пабягуць здрадніцкія слёзы. Але гэта толькі на момант. Чалавек тут жа адчуе, што яго моцна любяць, чакаюць, і тут жа супакоіцца.
З якой толькі любоўю бярэ на рукі сваё немаўлятка маці! Цалуе ў шчочкі, гладзіць ручкі і ножкі, пяшчотна абдымае. А дзіцятка нешта гамоніць на сваёй мове, усміхаецца. Матуля ў марах бачыць, як яе дачушка або сынок робіць першы крок, як з прыгожым вялікім букетам ідзе першы раз у першы клас, як з дзяўчынай-аднакласніцай вальсуе на выпускной вечарыне. І ў гэтую хвіліну кожная матуліна клетачка засвеціцца любоўю і радасцю.
Зірніце ў вочы закаханых. Вы зразумееце ўсё без слоў і рухаў. Вочы будуць іскрыцца, выпраменьваць любоў, напаўняць усё вакол гэтым пачуццём. Маладыя цвёрда ўпэўнены, што ніхто і нішто не зможа іх разлучыць, бо ў іх ёсць самае дарагое ў жыцці – каханне, любоў.
Любоў будзе жыць на зямлі вечна, бо без яго не будзе шчаслівых людзей. Без любові людзі развучацца марыць, тварыць, здзяйсняць свае надзеі, жыць у згодзе і радасці. Мы не зможам успрымаць чужы боль, як свой, радавацца чужым поспехам, як сваім. І тады на зямлі запануе зайздрасць, бязлітасць, бяздушша, сквапнасць.
Нездарма, самі нябёсы вучаць кожнага з нас: “Палюбі бліжняга”. Добра было б, каб кожны чалавек, нягледзячы на статус, багацце, чын, запомніў гэтыя словы. Мабыць, тады б свет стаў крыху дабрэйшым, святлейшым, чысцейшым.
Не бойцеся любіць, не бойцеся паказваць свае пачуцці. Дарыце бліжнім гэты бязмежны скарб.
Няхай любоў растопіць лёд у самых халодных сэрцах. Няхай дасць яна сілы тым, хто страціў усе надзеі, звядзе ў адну дарогу дзве сцяжынкі закаханых. Няхай любоў увесь час будзе пуцяводнай зоркай на жыццёвым небасхіле.
Жылі-былі Коцік і Пеўнік
Жылі-былі Коцік і Пеўнік. Коцік за парадкам у лесе сачыў, лясным звяркам дапамагаў: то зайчыка з капкана вызваліць, то мядзведзю, якога пчолы пакусалі, лекавую мазь прыгатуе, то гняздзечка з птушанятамі, якое навальніца скінула, на месца верне. А Пеўнік шчыраваў па гаспадарцы ды чакаў Коціка з працы.
Адыходзіць Коцік у лес і наказвае Пеўніку:
– Пеўнік, брацік, запалкі не бяры, на рэчку адзін не хадзі, па лесе не гуляй. Я з лесу вярнуся, смачных сунічак прынясу.
Пайшоў Коцік, а Пеўнік усе хатнія справы парабіў ды сеў адпачываць. Сядзіць і думае: чым бы гэта заняцца? Аж глядзіць, што на паліцы пачак запалак ляжыць. “Пакуль Коціка няма, можна і касцёр невялікі раскласці ды бульбы насмажыць”, – вырашыў Пеўнік.
Схапіў хуценька запалкі, выйшаў на вуліцу і азіраецца вакол, зручнае месца шукае. Угледзеў побач лясок і думае: “Вось там вогнішча і раскладу. Там шмат сухога галля, і за высокімі елкамі Коцік не ўбачыць дым”. Назбіраў ён дроў для кастрышча, чыркнуў запалкай і вясёлыя язычкі полымя забегалі па сухіх галінках.
Вогнішча разгараецца, полымя ўгару шугае, іскры ў розныя бакі разлятаюцца. Раптам агонь перакінуўся на бліжэйшыя дрэвы. Спалохаўся Пеўнік, на ўсю моц закрычаў:
Коцік, брацік,
Дапамажы.
Полымя шугае,
Лес знішчае.
Пачуў гэта Коцік, стралой кінуўся на дапамогу. Прыбег, аж бачыць, што ўжо некалькі хвоек загарэлася. Схапіў Коцік рыдлёўку, хутка збіў зямлёй агонь, а затым само вогнішча патушыў.
– Што ты нарабіў! Ты ж увесь лес мог спаліць! – сварыцца Коцік.
– Я больш не буду. Прабач, калі ласка, – просіцца Пеўнік.
– Добра, – кажа Коцік. – Я зараз зноў у лес пайду, а ты не шкоднічай больш.
Пайшоў Коцік, а Пеўнік зірнуў на сябе ў люстэрка і ўбачыў: твар брудны, рукі чорныя, пер’е абсмаленае.
– Пабягу я на рэчку, хуценька абмыюся і назад вярнуся. Коцікні пра што не даведаецца, – падумаў ён.
Як вырашыў, так і зрабіў. Вось Пеўнік ужо каля ракі. Хвалі б’юцца аб берагі, пеняцца, вада цёмная-цёмная. Мабыць, дужа глыбока тут.
Падышоў бліжэй да вады Пеўнік, нахіліўся, каб далонямі зачарпнуць вады ды абмыць твар. Але раптам нага паслізнулася – і ён апынуўся ў вадзе. Вада халодная, дрыжыкі па спіне бягуць, вопратка цягне на дно.
Коцік, брацік,
Дапамажы.
Вада бурліць,
Хоча патапіць.
Пачуў гэта Коцік. Не разбіраючы дарогі, пабег ратаваць Пеўніка. Прыбягае, аж бачыць: Пеўнік то схаваецца пад вадой, то на імгненне ўсплыве над хвалямі.
Скочыў Коцік у раку, выцягнуў Пеўніка і дамоў аднёс.
– Я ж табе не дазваляў на раку аднаму хадзіць, а ты не паслухаў і ледзь не ўтапіўся.
– Я больш так не буду. Прабач, калі ласка, – плача і зноў просіцца Пеўнік.
– Добра. Паверу табе яшчэ раз. Зараз мне трэба ісці ў самы далёкі лес, а ты з хаты ні кроку.
Пайшоў Коцік, а Пеўнік абагрэўся, вопратку высушыў і адчуў, што вельмі прагаладаўся. Успомніў ён тады, што, калі гуляў разам з Коцікам па лесе, бачыў палянку з буйнымі сунічкамі.
– Раз Коціка доўга не будзе, пайду я туды, паласаюся ягадкамі і тут жа вярнуся, – узрадаваўся Пеўнік.
Пакрочыў Пеўнік у лес, а дарогу добра не памятае. Збочыў на сцяжынку ўлева. Ідзе, ідзе, а палянкі няма. Скіраваў на дарожку ўправа. Прайшоў некалькі крокаў, а вакол – незнаёмыя мясціны.
Сеў Пеўнік на пянёк і плача. Аж бачыць: з-за дрэва сочыць за ім Ліса. Глядзіць яна на Пеўніка і аж слінкі цякуць.
– Вось, – думае, – смачны абед будзе. Схапіла яна Пеўніка і кінулася да сябе ў нару.
Спалохаўся Пеўнік, на ўвесь лес закрычаў:
Коцік, брацік,
Дапамажы.
Ліса бяжыць,
Хоча жыцця пазбавіць.
На шчасце, Коцік вяртаўся ўжо дадому. Пачуў голас Пеўніка і зноў кінуўся на дапамогу. Дагнаў Лісу, упіўся ёй кіпцюрамі ў поўсць. Ліса ад страху выпусціла Пеўніка і на пяту.
Вярнуліся Коцік з Пеўнем дадому. Коцік так напалохаўся, што нават і гаварыць не мог, толькі абдымаў Коціка і плакаў.
З той пары Пеўнік больш ніколі не браў у рукі запалкі, не хадзіў адзін на раку і ў лес.
Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць
Калі б у мяне запыталі, што для мяне даражэй за ўсё на свеце, я б адказала нават не задумваючыся: дружная сям’я, моцнае здароўе, любімая праца, мірнае неба над галавой.
Чаму так? Ды ўсё вельмі проста.
Сям’я – гэта незвычайная планета, маленькая дзяржава, жыццёвы дэвіз якой – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Толькі блізкія людзі вас прымаюць такімі, якія вы ёсць на самой справе. Сям’я любіць і будзе любіць вас з усімі вашымі плюсамі і мінусамі. У родных сценах вас заўсёды чакаюць, абагрэюць, падтрымаюць і суцешаць. Тут вам дапамогуць і справай, і слушнай парадай. Нават калі вы прымеце сваё ўласнае рашэнне, то выбар ваш усё роўна будуць паважаць, бо кожны з нас асоба, паўнапраўная частка цэлага арганізма, назва якому – сям’я.
А як нам патрэбна моцнае здароўе. Здаровы душой і целам чалавек мае бадзёры і радасны настрой, зусім па-іншаму адносіцца да жыцця, яго не палохаюць нягоды і непрыемнасці. У здаровага чалавека зашмат планаў на будучыню, якія абавязкова здзейсняцца. На жаль, хвароба не выбірае ахвяру. Не прыдумалі яшчэ людзі такой страхоўкі, якая б абараняла нас ад розных нягод і хвароб. Гэта толькі ў казцы можна ўзмахам чароўнай палачкі пазбавіцца ад ўсіх напасцей. Згадзіцеся: здароўе – найдаражэйшы скарб, які мы маем і стараемся зберагчы.
А яшчэ вельмі важна ў жыцці знайсці сваё месца, любімы занятак. Крыўдна, што ў наш атамны век чалавек часта здраджвае сваім марам, сваім прынцыпам, мяняе любімую справу на грошы, выбірае сабе больш “цёплае” і прыбытковае месца. Вы не думайце: я не асуджаю нікога за гэта. Кожны мае права выбару, шукае там, дзе яму лепш.
Але ўтульна і спакойна чалавеку тады, калі ён займаецца той справай, да якой ляжыць душа. Вось тады са здзіўленнем ён зірне на гадзіннік і ўбачыць, што працоўны дзень скончаны, а сіл і энергіі яшчэ шмат. І на раніцу ён прачнецца ў добрым настроі, і рукі не будуць мець стомы, і на душы будзе радасна.
Ёсць яшчэ адна найвялікшая каштоўнасць – мір. Якое ж гэта шчасце жыць пад мірным небам! Спакойна вучыцца, працаваць, кахаць, марыць. Трэба кожнаму з нас тысячу разоў падзякаваць за тое, што ведаем пра вайну толькі з кніг і экрана тэлевізара.
Так хочацца, каб спыніліся ўсе войны на планеце. Хочацца крыкнуць: “Людзі, адумайцеся, давайце жыць у міры! ”. Паверце: усім хопіць месца на зямлі, усіх здолее абагрэць сонейка, для усіх знойдзецца кавалачак хлеба і да хлеба.
Напэўна, хтосьці мне запярэчыць, захоча сказаць, што дарагі аўтамабіль, шматпавярховы катэдж, добры рахунак у банку – гэта таксама каштоўнасць. Можа для каго-небудзь гэта і так. Але я веру, што толькі са сваёю сям’ёй, не скардзячыся на здароўе, займаючыся любімай справай пад мірным небасхілам, чалавек можа стаць шчаслівым.
Лёс аднаго ветэрана
Памяць уяўляецца мне доўгім калідорам са шматлікімі дзвярамі. Адны дзверы шчыльна зачынены, і невядома, што яны хаваюць ад нас. Другія – крыху прыадкрытыя, і там можна знайсці тое, што нядаўна хвалявала чалавека. А ёсць і такія, што ніколі не зачыняліся ні на хвіліну. За такімі дзвярамі знаходзіцца гістарычная памяць.
Шмат падзей перажыла наша краіна. Аптымістычныя і радасныя, жахлівыя і трагічныя – усе яны адклалі трывалы след у нашай памяці. Незабыўны след пакінула і Вялікая Айчынная вайна.
Бадай кожную беларускую сям’ю закранула гэта страшэнная навала. Вось ужо семдзясят пяць гадоў мы жывём пад мірным небам, а пра жудасныя падзеі мінулай вайны памятае кожны з нас. Кожная вёска, горад маюць сваіх герояў, жыхароў, якія справамі выхоўваюць цэлыя пакаленні.
Мне хочацца расказаць вам пра майго аднавяскоўца, былога настаўніка, ветэрана вайны. На жаль, гэтага чалавека няма ўжо сярод нас, але памяць аб ім жыве і, спадзяюся, будзе жыць вечна.
Праяеў Пётр Пятровіч – былы салдат, настаўнік ад Бога, знакаміты зямляк. Нарадзіўся Пётр Пятровіч у шматдзетнай сям’і ў Арэнбургскай вобласці. Адразу ж пасля заканчэння школы ён быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт. Службу пачаў у званні малодшага лейтэнанта, вайну скончыў у званні старэйшага лейтэнанта. Ваяваў на Каўказе, у Крыму, а перамогу сустрэў у Венгрыі.
У пачатку вайны трапіў у акружэнне, дзе атрымаў кантузію, потым некаторы час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. Калі выходзілі з акружэння, ішлі праз Перакоп (перашыек 300 метраў шырынёй і 3 кіламетры даўжынёй) да горада Майкопа па калена ў вадзе. Увесь час байцы знаходзіліся пад абстрэлам. Мала каму давялося выжыць, але лёс выратаваў Пятра Пятровіча.
За адвагу і гераізм салдат быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі за вызваленне Берліна і Каўказа і іншымі баявымі ўзнагародамі. Ветэрану цяжка было ўспамінаць ваенны час. Ён часта сцвярджаў: “Вайна – гэта страшная рэч, пра яе лепш не ўспамінаць”.
Пасля вайны Пётр Пятровіч скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут і быў накіраваны на працу ў Мінскі раён, у старую нашу школу.
Мало хто ведае, што помнік загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў вёсцы Юзуфова, пастаўлены дзякуючы Пятру Пятровічу. Да яго прыезду гэта была звычайная магіла з невядомымі салдатамі і партызанамі. Пётр Пятровіч устанавіў сувязь з ваенным архівам. Пасля дасканалай двухгадовай працы на помніку з’явіліся прозвішчы пахаваных салдат і жыхароў. Ён адшукаў родных загінуўшых, і тыя прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці помніка.
Выкладаў былы салдат гісторыю. На сваіх уроках Пётр Пятровіч знаёміў не толькі з праграмным матэрыялам, але і вельмі часта дзяліўся ўласным вопытам жыцця, які ў яго быў вельмі багаты.
Відавочна, за сваё нядоўгае жыццё Пётр Пятровіч даказаў, што адначасова можна быць воінам-абаронцам, настаўнікам па прызванню, грамадскім дзеячам і добрым бацькам.
Я ганаруся сваім аднавяскоўцам, хачу, каб пра яго даведаліся іншыя, бо з такіх герояў трэба браць прыклад нам, сучаснай моладзі.
Любімы куточак
Безліч дарог ёсць на свеце. Асфальтаваныя і шасейныя, шырокія і вузкія, гарадскія і вясковыя. У розных напрамках бягуць яны: да старажытных муроў і прыгожых новабудоўляў, да адвечных пушчаў і блакітных азёр, да квяцістых лугоў і палёў з залацістай збажыной.
Сярод гэтых усіх пуцявін ёсць адна, якая заўсёды, дзе б я ні была, прывядзе мяне да бацькоўскага парога.
Бацькаўшчына… Мілы сэрцу куточак. Адразу ўяўляецца хата. Звычайная вясковая хата з вокнамі на поўдзень, у якой заўсёды чыста і ўтульна.
Хату захінае ад сцюдзёных вятроў сад. Ён, як нявеста, апранаецца вясной у бела-ружовую сукенку і аж гудзіць ад руплівых пчолак і чмялёў. Летам сад маніць прахалодай зялёнай лістоты і рознымі на смак і колер яблыкамі.
Каля весніц клапатлівая бацькава рука паставіла лавачку. Каля яе хоць на некалькі хвілін (мала часу ў вёсцы на пасядзелкі) збіраюцца суседзі, каб паслухаць апошнія навіны, падзяліцца сваімі радасцямі і хваляваннямі.
Тут жа побач расце старая ліпа. Колькі сябе памятаю, на ёй жывуць буслы. Як жа яны падобны на людзей! Першым з выраю прылятае гаспадар-бусел. Ён аглядае жытло, рамантуе яго і чакае гаспадыню. Хутка вяртаецца і яна. Не паспееш агледзецца, як у птушак з’яўляюцца дзеткі. Бацькі шчыруюць каля іх, кормяць, даглядаюць, затым ставяць на крыло, каб перажыць зіму ў цёплых краях, а вясной вярнуцца зноў на сваю буслянку.
За хатай раскінуўся невялікі лужок, на якім пасецца кароўка-карміцелька ды паважна пахаджваюць крыклівыя гусі.
Праз лужок віецца ледзь бачная сцяжынка. Як жа хораша ступаць па ёй басанож летам! Усё аж зіхаціць ад кропелек расы. Нагам спачатку халаднавата, цела пранізваюць дрыжыкі, але хутка цела наліваецца цеплынёй і бадзёрасцю.
Сцяжынка вядзе да невялікай рачулкі. Яна зусім не глыбокая, але як хораша ў летнюю спёку змыць з сябе пыл і пот пасля крапатлівай працы. Два берагі ракі злучае мост. Калісьці ён быў драўляны, і дзяўчаты часта прыходзілі сюды варажыць. Ступалі на вузкаватыя дошкі і ў думках прамаўлялі: збудзецца ці не? Калі на апошнюю дошку прыпадала “так”, то жаданне павінна збыцца.
Недалёка цёмнай сцяной стаіць лес. Увесну ён увесь засланы дываном з пралесак. Дрэвы апранаюцца ў пяшчотныя зялёненькія лісточкі. Ні на хвіліну не змаўкае лясны хор. Асабліва прыгожа гучыць сола салаўя.
Летам жа лес вабіць смачнымі ягадамі і рознымі грыбамі. На пачатку чэрвеня на ўзлессі красуюцца ў чырвоных вопратках сунічкі. Крыху пазней паспеюць буйныя і салодкія маліны. Іх заўсёды столька многа, што нават не заўважаеш, як лоўка рукі напаўняюць слоік ці вядзерца.
А якое тут раздолле грыбнікам! Толькі не лянуйся, уважліва прыглядайся, і лес сам падкажа, дзе грыбная неруш.
Вабіць пералесак і зімой. Гэта толькі здаецца, што лясныя шатры ахутаны непрабудным сном. Станеш на лыжы марозным дзяньком і накіруешся ў лес. Глядзіш на снежны покрыў і дзіву даешся. Колькі мудрагелістых петляў і загагулін намалявалі жыхары лесу.
Вось заблытваў сляды заяц, уцякаючы ад лісы. А яна ўпэўненымі крокамі бегла за ім. Тут жа пакінуў на снезе глыбокі адбітак лось. Напэўна, звер прыходзіў паласавацца карой маладзенькіх дрэў. Маленькія, быццам пацеркі, рассыпаны па снезе мышыныя слядочкі.
Лес жыве сваім жыццём і ў зімовую пару. Ён назапашвае сілу і моц, каб дружна сустрэць вясну.
Чужому воку здаецца, што ўсё гэта зусім звычайныя малюнкі, сціплыя вясковыя выявы. Для мяне ж гэтыя дробязі даражэйшыя за ўсё на свеце: за каштоўныя камяні, золата, грошы.
Любімы куточак, дзе так лёгка дыхаецца, дзе, здаецца, ярчэй свеціць сонейка і смачнейшы хлеб. Мілыя краявіды, якія нельга забыць, якім нельга здрадзіць, а можна толькі любіць, і яны адкажуць узаемнасцю.
Блакіт нябёсаў, мурожная трава, сцюдзёная крынічная вадзіца, пяшчотныя павевы ветрыку, васількі ў збажыне – усё гэта не проста прыгожы пейзаж. Гэта тое, што цвёрда трымае мяне на нагах, дае сілу і загартоўвае душу.
Без да болю знаёмых і дарагіх мясцін я б згубілася ў свеце, згінула б, як ранішняя раса пад першымі сонечнымі промнямі. А так я цвёрда ступаю па родных сцяжынах. Мае карані моцна трымаюцца за любімыя абшары.
Увесь час прашу ва Усявышняга, каб назаўжды адвёў ад маёй зямлі ваенныя ліхалецці, розныя напасці і беды. Хочацца, каб іскрыліся радасныя ўсмешкі на тварах землякоў, каб дзеці ніколі не крыўдзілі бацькоў, а бацькі ганарыліся сваімі нашчадкамі.
Мару, каб заўсёды лунаў над маёй Айчынай бусел – вяшчун міру, дабрабыту і спакою, каб на бязвоблачным небасхіле гарэлі толькі зоркі шчасця і кахання.
Маленькая мая радзіма – мой скарб, які я нашу ў сэрцы, і буду яго насіць, пакуль яно не перастане біцца.
Мой успамін
Я памятаю тое поле зялёнае,
Тыя кветкі, што са мною раслі,
Тыя прагулкі цудоўныя па лесе,
Дзе кусалі мяне камары.
Тое возера цёплае, цёплае,
Над якім зіхацелі агні.
Тое неба бліскучае з зоркамі,
Пад якімі гулялі мы.
Тыя ландышы белыя, белыя,
Ад якіх нам было святлей.
Тое сонца над намі яскравае,
Ад якога стала цяплей.
Тыя галінкі маліны,
Ад якой слінкі цяклі.
І спелыя чарніцы,
Ад якіх ззялі ў нас раты.
І памятую, як я пад рабінай
Духмяную кветку знайшла.
І самай цудоўнай дзяўчынкай
У нашай вёсцы была.
Памятую грыб пад сасонкаю,
Крынічкі чысцюткі струмень,
Павевы ветрыку легкія
І шчаслівы дзіцячы смех.
Наши любимые
Не бывает судеб больших и маленьких. Каждый человек по-своему важен для истории и государства. Так и у нас, благодаря труду простых людей, на полях вызревает рожь, по проводам бежит ток, полки магазинов ломятся от продуктов, изобретается новая вакцина, дети учатся читать, писать, мыслить. А все начинается с семьи.
Семьи бывают разные: большие и маленькие, дружные и не очень, строгие и добрые. Но главное, что они есть. Здесь тебе всегда будет тепло и уютно, здесь помогут, поддержат, порадуются вместе с тобой, за шалость – поругают, грустишь – успокоят. Здесь, в семье, совершается в твоей жизни самое главное – ты становишься гражданином своей страны, и слово «родина» приобретает для тебя особый смысл: это и гордость за свой край, и усыпанный цветами сад, и выступление нашего театрального коллектива, и семейные посиделки. Здесь мы учимся любить. А учителями становятся не только родители, но и бабушки, и особенно бабушки. Вот о них мы и хотим рассказать.
Сначала я, Занимон Татьяна. Я расскажу о своей бабушке, Татьяне Ивановне Гоманьковой. Ей уже 65 лет, и я ее очень люблю, потому что она самая хорошая, ласковая, дружелюбная, нежная, а для меня еще и очень молодая бабуля, о такой можно только мечтать.
За свою прожитую жизнь она успела сменить несколько профессий. Сейчас, конечно, бабуля на пенсии. А началась ее профессиональная деятельность с должности бухгалтера. Но появились дети - и она пошла работать нянечкой, а затем воспитателем в детский сад. Именно там она поняла, что это настоящая ее жизнь. Она с огромным удовольствием работала с маленькими детьми. Дома у нее очень много пособий, по которым она готовилась к занятиям с детьми. Она мне рассказывала о своей работе, и было очень заметно, что дети – это смысл ее жизни, как и каждой женщины, считает бабуля. Когда сын и дочь подарили ей внуков, жизнь бабушки стала еще ярче и веселее. Забот, конечно, прибавилось, ведь нас уже четверо, но каких приятных забот!
Свою бабушку я очень люблю. Прихожу к ней в гости, помогаю по дому. Бабуля готовит для меня разные вкусные блюда и вообще балует, как только может. Мы очень любим играть с ней и мастерить поделки: она у меня рукодельница. А когда мы с нею начинаем петь, все соседи молча нам завидуют, ведь бабушка когда-то выступала вместе с вокальным коллективом на разных сценах Минского района и даже принимала участие в конкурсах (между прочим, очень удачно). Когда бабушка рядом, мне всегда тепло, спокойно и весело. Мы очень дружим с нею и дорожим тем, что мы есть друг у друга. Я хочу, чтобы моя бабуля жила долго-долго и была счастлива.
А мою бабушку зовут Жанна Ивановна Гутник. Росла она в многодетной семье. У нее было три сестры и семь братьев. Одиннадцать детей – это очень много, и прокормить их всех было сложно, поэтому они держали большое хозяйство. Все дети помогали родителям, у каждого были свои обязанности. Наверное, поэтому моя бабушка такая хорошая хозяйка. Она умеет делать все; когда она вышла замуж, на ней фактически держался весь дом. А не так давно у моей бабушки случился инсульт, и мы все страшно за нее переживали. А тут еще и сахарный диабет! Конечно, теперь она не может делать все, что так легко ей давалось раньше. Но она не сдается и по-прежнему остается центром нашей большой семьи, хоть и подшучивает иногда: дескать, старость – не радость.
Я очень люблю свою бабушку, и она меня тоже очень любит. Она всегда радуется, когда я прихожу к ней в гости. Мы болтаем, как две подружки. Я рассказываю ей обо всем: о друзьях, о школе, о том, что происходит в моей жизни. Расспрашиваю ее, каким было ее детство. Больше всего меня поразил рассказ о ее маме, моей прабабушке. В 1941 году, когда началась война, ей было 11 лет. Однажды она пошла за грибами в лес и увидела там раненого солдата. Она помогла ему дойти до сеновала, дома тихонько взяла корочку хлеба и принесла ему. Так она делала каждый день. Как-то к ним пришли немцы и решили подняться на сеновал, чтобы поискать яйца, но она сама вызвалась их принести. Поэтому немцы и не узнали, кого она там прячет. Никто не знал, даже ее мама. А когда узнала, отругала, потому что фашисты могли расстрелять всю их семью. А я считаю, что маленькая девочка совершила настоящий подвиг. Кстати, после войны он стал ее отчимом: отец на войне погиб. Бабушкины истории чаще всего светлые, добрые, иногда забавные – все, что было трудного, тяжелого, с годами ушло, растворилось, исчезло. Наверное, потому, что моя бабушка никогда не позволяла себе раскиснуть, ее воля к жизни заражает, и я учусь у нее быть всегда и во всем оптимисткой.
У человека обязательно должно быть свое место в жизни, где его ждут и любят таким, какой он есть; где он может дарить свою любовь и заботу; где слово «память» не пустой звук; где он всегда остается человеком. И мы счастливы, потому что у нас самые лучшие семьи и самая замечательная страна. И пусть так будет всегда!
Непаўторная зорка Аршаншчыны
На літаратурным небасхіле Аршаншчыны ёсць яркая і непаўторная зорка, імя якой Уладзімір Караткевіч.
Зірніце на партрэт гэтага чалавека, і вас адразу ўразяць вочы. Пранікнёны позірк, здаецца, бачыць кожную драбнічку: і расінку на кволым лістку, і маленькую мурашачку, якая цягне больш, чым важыць сама, і першую чырвоную сунічку, і пералівы-спевы ручайка.
Не толькі вочы адметныя ў гэтай асобы, але і сэрца. Адкрытае, шчырае, добрае, адданае, якое ўсе гады свайго жыцця любіла сваю радзіму.
Гэта быў таленавіты майстар слова, які добра ведаў сівую мінуўшчыну сваёй Бацькаўшчыны. І не проста ведаў, а стараўся цікава і займальна перадаваць сваім суайчыльнікам. Ён быў упэўнены, што без прошлага няма будучыні, што гісторыя краіны – гэта частачка жыцця кожнага беларуса.
Пісьменнік мяняў адносіны людзей да беларускай гісторыі. Аказалася, у беларусаў яна ёсць, яшчэ і вельмі займальная. Многія маладыя (і не толькі) зацікавіліся ёю, дзякуючы Караткевічу.
Рашучая, смелая, сумленная асоба цягнулася да літаратуры, у якой галоўныя героі былі надзелены такімі ж якасцямі. Кожны свой новы твор пісьменнік пачынаў з таго, што клаў перад сабой і перачытваў асобныя старонкі любімага рамана Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”.
Караткевіч па-дзіцячы любіў мультфільмы. Праглядаючы тэлепраграму, ён заўсёды падкрэсліваў іншым колерам час іх паказу. Калі ж раптам пісьменнік забываўся іх паглядзець, то заўсёды крыўдзіўся на маці ці жонку, што не напомнілі яму аб іх.
Як нястомны вандроўнік, Караткевіч абышоў родныя мясціны ўздоўж і ўпоперак, пабываў у многіх буйных гарадах і невялікіх вёсачках, добра ведаў побыт, культуру, традыцыі беларусаў з розных куточкаў.
Даў і нам, чытачам, хоць завочна павандраваць па роднай Беларусі. Адгарніце яго нарысы “Зямля пад белымі крыламі”, і вы адразу зможаце ўявіць, як жылі нашы прадзеды, яшчэ раз дакрануцца да нашай гісторыі і культуры.
Усявышні падараваў Караткевічу вельмі добрае пачуццё гумару. Пісьменнік любіў пажартаваць з сябрамі ці знаёмымі. Аднойчы, калі Караткевіч аступіўся і моцна пабіўся, сябры пачалі ў яго распытваць, што з ім здарылася. Тут жа ён расказаў неверагодную гісторыю, быццам бы ён заступіўся за прыгажуню-дзяўчыну, на якую напала некалькі хуліганаў. Усім ім ён надаваў кухталёў. Злачынцы спалохаліся і разбегліся, але крыху і яму дасталося. Толькі пазней сябрам расказаў праўду.
Літаратар любіў бываць на прыродзе, асабліва каля ракі ці возера, слухаць ледзь чутны плёскат хваль, шчабятанне птушак, ціхую гамонку чароту з ветрыкам, удыхаць пахі кастра і смачнай юшкі.
Любіў цёплай ранічкай, калі вада, як сырадой, акунуцца ў блакітнае люстра ракі. Умеў добра плаваць, што выклікала “белую” зайздрасць у сяброў.
На жаль, лёс адмераў пісьменніку вельмі кароткі жыццёвы шлях. У пяцьдзясят тры гады перастала біцца сэрца Уладзіміра Караткевіча. Мабыць, і на нябёсах патрэбны такія людзі. Але пісьменнік пакінуў на зямлі значны след. След таленавітага літаратара, шчырага чалавека, сапраўднага патрыёта.
Хлеб
Спакон веку і па праву
Хлеб – асноўнейшая страва!
А пакуль колас хлебам стаў,
Столькі ён у сябе ўвабраў:
Рамонкаў, васілёчкаў пах,
Крыла буслінага размах,
Промень сонейка з нябес,
Кропелькі празрыстых рос.
Ды і летні дождж не спаў,
Каласочкі паліваў.
Людзі шчыра працавалі,
Каб мы хлеб пакаштавалі.
У кожнай крошцы каравая –
Праца і душа людская!
Янкавы ўніверсітэты
У маленькі пакой зазірнула ранішняе святло. Маці лоўка завіхаецца на панскай кухні.
Яна невысокага росту, шчуплая, з прадаўгаватым тварам і карымі вачыма. У яе доўгія кучаравыя валасы. Такія ж валасы і ў Янкі.
Маці ніколі гучна не смяецца. Нават у самыя вясёлыя хвіліны яна толькі хітра-хітра ўсміхаецца.
Ніколі не чуў Янка, каб маці сварылася, крычала ці лаялася брыдкімі словамі.
Жанчына заўважыла, што сын ужо прачнуўся і назірае за ёй.
– Не зваліся, сынок, – хвалюецца маці.
Але хлопчык не звяртае ўвагі на яе словы, бо з вышыні добра бачна, што робіцца на падлозе.
Адзін раз Янка ўжо зваліўся з печы. Дык маці так напалохалася, так крычала, што нават пані прыбегла са сваіх пакояў. Яна пашкадавала малога і пачаставала смачнай булачкай. Хлопчык гатоў быў кожны дзень валіцца з печы, каб толькі атрымаць салодкі пачастунак.
Аднойчы Янка ўбачыў незвычайны цуд. У панскім пакоі пасярэдзіне стаяла елка. Яна ўся зіхацела, блішчала рознымі агеньчыкамі. Макушка дрэва ўпіралася амаль да столі. Прыгожа апранутыя дзеці і дарослыя вадзілі вакол яе карагоды. Дзіўна было бачыць малому такое, а з другога боку яму таксама вельмі хацелася, узяўшыся за рукі, зрабіць хоць адзін кружок вакол елкі.
Але маці ніколі не дазволіць такое.
Так і гадаваўся Янка. Цішком назіраў, што робіцца ў панскіх пакоях і чакаў, калі кончыць працу маці.
Раз матуля прынесла Янку кубачак з нейкім напоем. Напой пах нечым незнаёмым, але вельмі смачным. Гэта быў кубачак кавы. Ніколі не даводзілася яму каштаваць такое. Янка піў каву маленькімі глыткамі, расцягваючы асалоду.
Маці ўвесь час вучыла сына:
– Не лайся непрыстойнымі словамі: гэта вялікі грэх.
Янка не разумеў, адкуль пра ўсё ведае маці: яна ж ні чытаць, ні пісаць не ўмее. Яна ж ледзь не кожны дзень цвярдзіла:
– Калі ж лаешся брыдкімі словамі, то ты лаеш маці-Багародзіцу, маці-зямлю, сваю родную маці.
Ніяк не мог зразумець Янка, чаму нельга калупаць у носе, тыцкаць пальцам у чалавека.
Добра помніць хлопец, як аднойчы бегаў па вуліцы і сам не заўважыў, як у пятку загнаў стрэмку.
З плачам Янка кінуўся да маці. Тая абгледзела нагу, абмыла рану і дастала стрэмку.
– Вось так заўсёды бывае, калі хто маці не слухае, – строга сказала яна.
Але хутка гарадское жыццё Янкі скончылася. Аднойчы маці сабрала сціплыя пажыткі і з сумам звярнулася да сына:
– Што ж, сынок, час нам ехаць у вёску.
Куды, чаго, Янка так і не зразумеў. Але для хлопца галоўнае было, каб побач з маці, з родным чалавекам хоць на край свету.
Спачатку ехалі чыгункай, але амаль усю дарогу Янка праспаў. На прыпынку іх сустрэў мамін брат, і яны пераселі на воз.
Вёска жыла сваім жыццём. Зусім глухі куток, адрэзаны ад усяго свету. Ні царквы, ні школы, ні ўлады.
Сустрэла былых гаражан маленькая беленькая бабулька. Яна хуценька запрасіла ў хату, паставіла на стол, што Бог паслаў.
Усё было незвычайным у бабулі. Маленькія вокны, праз якія слаба пранікала ў хату дзённае святло, лучына, якую Янка бачыў упершыню, бо ў горадзе ў пані былі лямпы. Лучыны загадкава трашчэлі пры гарэнні і здаваліся чароўнымі.
Бабуля аказалася добрай жанчынай. Заўсёды лашчыла ўнука і вучыла Янку малітвам. Хлопчыка не дужа цікавілі святыя словы, але пярэчыць бабулі ён не асмельваўся.
Нядоўга давялося Янку пражыць з бабуляй. Ніхто не можа прадказаць свой лёс, свае жыццёвыя шляхі-пуцявіны.
Апынуўся Янка з маці ў цёткі Аўдулькі. Не хацела маці сядзець на карку ў сваякоў, таму бралася за любую работу. Памагала малаціць, малоць, садзіць агарод, сушыць сена, капаць бульбу ўсім, хто прасіў дапамогі. Дзякавала матуля за любую плату: за жменьку мукі, кубачак малака, паўбуханкі хлеба.
Як жа ўзрадавалася маці, калі аднойчы яе пакаштавалі кавалачкам цукру. Ледзь не подбегам жанчына ішла дадому, каб пабалаваць малога.
Пераступіўшы парог, маці загаварыла:
– Сынок, глянь, які гасцінец я прынесла табе.
– Гэта ж цукар! – радасна ўсклікнуў Янка. – Мамка, але ж тут адзін толькі кавалачак. Як яго падзяліць?
– Не хвалюйся, сынок, – сумна прамовіла маці. – Дарослыя не ядуць салодкага.
Янка ўзяў у руку кавалачак, панюхаў яго і павольна пачаў есці цукар. З вялікім задавальннем еў хлопец і думаў, чаму маці не любіць такое смакаценне.
Часам у вёску прыходзіў стары гандляр. Якіх толькі рэчаў не было ў яго корабе! Але сярод усіх тавараў у гандляра быў губны гармонік. Янку вельмі хацелася набыць яго. Многа разоў ён прасіў маці купіць гармонік. Маці на гэта заўсёды абуралася:
– Ён жа каштуе аж пятнаццаць капеек. Гэта вялікія грошы. Дзе ж іх узяць?
Але аднойчы выпадкова Янка здагадаўся, што маці проста шкадуе грошай. Яшчэ пры жыцці бацька зрабіў куфар з сакрэтнай шуфлядай. Янка ніколі не зазіраў унутр куфра і не ведаў, што там захоўваецца.
Адзін раз маці не прыкмеціла, што сын у хаце, падышла да куфра, адчыніла сакрэтную шуфляду і дастала адтуль мяшэчак з сярэбранымі і меднымі манетамі.
Янка аж рот разявіў: гэта ж якое багацце! Але ж як выпрасіць грошы ў маці? Яна, напэўна, не згодзіцца даць іх на гармонік.
Ледзь не скакаў ад шчасця Янка, калі маці сказала, што дзядзька бярэ іх на кірмаш.
Не палохалі хлопца ні трыццаць пяць вёрст, ні начлег на возе. Толькі б трапіць на кірмаш, а там ён ужо не адчэпіцца ад маці і яна купіць гармонік.
Ён лічыў амаль хвіліны, каб хутчэй трапіць на кірмаш. Вось Янка ўжо на месцы.
Шум, гоман, спевы вакол. Розныя рэчы, розныя тавары на любы густ. Вось і жаданы гармонік.
– Матулечка, – гледзячы ў вочы, стаў прасіць Янка, – купі мне гармонік.
Маці спынілася сярод вазоў і ціха сказала:
– Сынок, не крыўдуй. Табе трэба купіць вопратку і боты. Табе вучыцца трэба.
Што за вучоба? Калі будзе гэта вучоба? Але спрачацца з маці не стаў. Гармонік яна не купіла, а купіла боты. Яны былі на некалькі памераў большыя, але гэта ніколькі не засмучала хлопца. Боты былі прыгожыя, гумавыя, з каляровымі халявамі.
Колькі радасці, колькі шчасця свяцілася ў Янкавых вачах!
Глядзіць маці на сына і думае:
– Вось бы малому ў школу. Вывучыўся б, вялікім чалавекам стаў.
І гэтыя мары пачулі нябёсы. Само жыццё дапамагло жанчыне. А сталася ўсё так.
Аднойчы вясковыя дзеці гулялі ў лесе. Бегалі, крычалі, перапалохалі ўсё птаства, наеліся ўволю ягад. Невядома колькі б яны тут яшчэ былі, як убачылі над вёскай дым. Куляй памчаліся хлопцы дамоў.
Прыбягаюць, ажно гарыць вёска. Дарослыя мітусяцца, гвалтуюць. Адны ратуюць свае пажыткі, другія сядзяць каля папялішча і жудаснымі вачыма глядзяць на языкі полымя.
Згарэла і тая хата, дзе жылі Янка з маці, а разам з ёй згарэлі і новенькія боты. Вельмі шкада было хлопцу абутку.
Прытулілася Наталля з сынам да роднай сястры, у якой, на шчасце, хата ўцалела, але ў той сваіх ратоў хапала. Думала, думала маці і вырашыла пайсці ў свет. Хадзіла яна з сынам ад вёскі да вёскі, працавала на людзей, зарабляючы на пражыццё. Усе спачувалі пагарэльцам і чым маглі дапамагалі ім.
Аднойчы ногі прывялі маці з сынам у вялікае мястэчка. Іх сустрэлі аднапавярховыя, але багатыя і дагледжаныя хаты. Каля аднаго такога будынка мітусіліся дзеці, і лёгка было здагадацца, што гэта школа.
Наталля прыпынілася і пачала разглядаць школьны двор і саміх дзяцей.
– Вось каб Янку ўзялі на вучобу, – падумала жанчына.
Раптам са школы выйшаў высокі мужчына, заўважыў незнаёмцаў і падышоў да іх.
– Дзень добры! Што вас цікавіць?
Маці тут жа расказала пра сваё жаданне, а настаўнік звярнуўся да Янкі:
– Хочаш вучыцца? – запытаў ласкавым голасам ён.
Закалацілася ў грудзях сэрца, заблішчалі ў хлопчыка радасцю вочы. Ён толькі змог кіўнуць галавою.
Так Янка стаў вучнем. Што такое вучоба, хлопец зразумеў хутка. Не дужа яму яна падабалася.
Пасярэдзіне класа стаяў доўгі стол і гэтакія ж лавы па двух баках. Рознаўзроставых вучняў было аж шэсцьдзясят чалавек.
Настаўнік трапіўся добры, але патлумачыць кожнаму вучню проста-напраста не мог, таму часам Янка сам дадумваў тое, пра што гаварыў ён.
З маці прыйшлося развітацца, бо вучні жылі пры школе без бацькоў, але Наталля часта наведвала сына, а адзін раз нават прынесла цэлы рубель грошай.
Вяскоўцы ўвесь час кпілі з маці.
– Здурнела Наталля. Хоча з Янкі пана зрабіць. Лепш бы ў пастухі хлопца аддала, то больш карысці было б.
Жанчына на словы не звяртала ўвагі, на людзей не крыўдзілася: галоўнае, што яе мара здзяйсняецца.
Нарэшце прыйшоў час, і Янка скончыў школу. Дванаццаты год сустрэў хлопец, але, на жаль, панскую навуку ведаў слаба.
Маці ж не засмучалася. Яна цвёрда верыла, што хлопец выб’ецца ў людзі.
Аднойчы Наталля прынесла паперу.
– Вось, сынок, гэта “приказ”. Тут напісана, што табе дазволена бясплатна вучыцца ў рамесніцкім вучылішчы, – з хваляваннем тлумачыла маці.
Не мог паверыць Янка свайму шчасцю. Няўжо і праўда будуць дарма вучыць, карміць і адзяваць?
Зараз жа Янка з маці пайшлі ў горад. Са страхам і хваляваннем яны ўвайшлі ў кабінет да дырэктара вучылішча. Ён выслухаў Наталлю і загадаў уладкаваць Янку.
Як толькі яны выйшлі з кабінета, маці радасна загаварыла:
– Вучыся, сынок, бо вучонаму лепш жыць на свеце. І слухайся сваіх начальнікаў. Калі не будзеш слухацца іх, то Бог адвернецца ад цябе і на душы вялікі грэх будзе.
Неўзаметку наблізіўся канец Янкавай вучобы і ў вучылішчы. Скончыліся заняткі, пастаўлены адзнакі па вучэбных прадметах, а ведаў – адны толькі ўрыўкі.
Выдалі Янку невялікую кніжачку, у якой гаварылася, што ён цяпер падмайстар.
– Што рабіць з гэтай паперай? Куды ісці? – задаваў сабе пытанне хлопец.
Накіраваўся ён у слясарную майстэрню.
– Можа, вам патрэбен памочнік? – запінаючыся, спытаў Янка ў старога майстра.
– Ты хочаш у памочнікі? – перапытаў той.
– Я скончыў вучылішча. Я слесар-падмайстар.
– Падмайстар? – рассмяяўся стары. – Пацан ты, а не падмайстар.
Увесь горад абышоў хлопец, і ўсюды чуў толькі адмову.
Куды пайсці? Як жыць далей? Але на дапамогу сваёй крывіначцы зноў кінулася маці. Загадала яна сыну ехаць да яе ў Рогава, дзе зараз жыла сама.
Злітасцівілася жыццё над беднай Наталляй. У гэтым мястэчку яна пазнаёмілася з добрым і памяркоўным мужчынам. Той жанчыну пашкадаваў, стаў яе апекуном. Раз прыняў яе, то прыме і Янку.
Не пярэчыў ён, калі Наталля вырашыла адправіць Янку ў настаўніцкую семінарыю.
– Што ж няхай вучыцца хлопец. Дасць Бог – чалавекам стане, у людзі выб’ецца, – разважаў мужчына.
Так перад Янкам адкрылася шырокая дарога ў светлую будучыню.
Янков ясень
Сколько неповторимых, изумительных мест хранит родная земля! И широкий гостинец, и маленькая тропинка обязательно приведет путника в необычный уголок, интересное местечко, где он может окунуться в красочный мир родной природы, в мир седой старины и преданий, припасть к родным корням и ощутить себя одним целым с Родиной.
Могу похвастаться неповторимым уголком и я. Есть на Минщине небольшая деревня Лысая Гора. Она поднялась над уровнем моря на 342 метра. Правда, ей пришлось уступить пальму первенства и честь называться «Крышей Беларуси» другой горе – Дзержинской, которая выше Лысой Горы на три метра. Но, как и всякое уникальное место, Лысая Гора имеет свою легенду. По-прежнему сюда приходят на экскурсию дети и взрослые, разбивают у подножия горы палатки, пытаются окунуться в далекое прошлое и представить воочию то, о чем повествует местная легенда.
А было так. Трудно жилось людям в те времена. Ничто не давалось даром. Кругом лес, дикие звери, а в чащобах да болотах полно нечисти. Собиралась она в Купальскую ночь на самой вершине горы, забиралась на ясень – огромный, раскидистый, единственный, способный выдержать всю эту нечистую силу и не сломаться. И начинался шабаш. Крики, улюлюканье, истошные вопли, стук, звон, грохот. Закрывали люди ставни и двери, даже в щелочку посмотреть боялись – пережить бы эту страшную колдовскую ночь!
И была любовь. Она во все времена сильнее любой магии, потому что сама – чудо. Шли, прижавшись друг к другу, кузнец Иван – Янка – и красавица Марийка. Может, цветок папоротника вышли поискать в эту короткую волшебную ночь, да забыли обо всем, слышали только дыхание друг друга и не могли отличить биение своего сердца от сердца любимого. Мокрые от росы, но счастливые под усыпанным крупными звездами небом. Шли, не разбирая дороги, неважно было – куда, зачем, только бы вместе, только бы рядом. Слова были лишними. Шли, зачарованные красотой ночи и необъятностью мира, открытого только влюбленным.
Как оказались под ясенем – не заметили. А нечистая сила бушевала вовсю. Вот устроили они хоровод, с бешеной скоростью стали носиться над головами Янки и Марийки. А те по-прежнему ничего не замечали. Вот кто-то из нечисти протянул руку Марийке; та и понять ничего не успела, как оказалась в этом бешеном водовороте. Но не так просто разорвать связь между влюбленными, разъединить их руки. Успел кузнец схватить Марийку, напрягся, не пускает. А с дерева – гогот: «Напрасно стараешься, Янка, опоздал, Марийка сама к нам пришла, по доброй воле».
А может, и не так все было. Известно же, что в каждой женщине есть что-то от ведьмы. Не устояла Марийка, пошла на зов – и поглотила бы ее эта свободная, бешеная стихия. Если бы не кузнец…
Разозлила его нечистая сила. Он и так-то слыл богатырем – кузнецу иначе нельзя, – а тут в семь раз сильнее стал. Поднатужился, вырвал из рук чертей да ведьм свою любимую, а вместе с ней потянул связанных одной веревкой и их самих, стянул с дерева. Тут уж им стало не до смеха, взмолились они: «Посади нас, Янка, обратно на дерево, не тронем мы больше ни тебя, ни Марийку». – «Ну, уж нет! Не бывать этому!» Приказал он Марийке глаза закрыть, а сам схватил за чуб первого лешего, потянул его, а вместе с ним и всю остальную нечисть к болоту и забросил в самую топь. Закипела она, забурлила и спустя мгновение испарилась, высохла, как будто ее и не было здесь никогда.
С тех пор нечистая сила обходит ясень стороной. Он и сегодня красуется на вершине горы. Говорят, что ему уже больше 300 лет. Он является памятником природы и охраняется государством. Каждую весну он одевается в молодую листву и ждет к себе новых гостей. И каждая девушка поглядывает на него с затаенным страхом и высматривает среди пришедших своего спасителя.
раскрыть » / « свернуть