Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Ваенная маладосць Елізаветы Скібінай

З успамінаў Скібінай Елізаветы Антонаўны


У сям’і бацькоў Елізаветы Антонаўны было пяцёра дзяцей – чатыры сыны і адна дачка.
Да вайны і ў часы Вялікай Айчыннай вайны сям’я жыла на хутары Здарэнне, што знаходзіўся недалёка ад вёскі Жукаўка.
З 1941-га года Елізавета Антонаўна была сувязной у брыгадзе “Штурмавая”.
Яна пешшу хадзіла ў Мінск, каб сабраць звесткі пра нямецкія атрады, разносіла лістоўкі, выконвала даручэнні партызан.
Яна адзіная з нямногіх, хто стала сведкай карнай аперацыі пад кодавай назвай “Котбус”.
Рыхтуючыся да наступлення на Арлоўска-Курскай дузе, кіраўніцтва Германіі пачало настойліва патрабаваць ад акупацыйных улад, ахоўных фарміраванняў і ад франтавых часцей вермахта любымі сродкамі ліквідаваць партызан і навесці “парадак” на акупаванай тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым у сакавіку – красавіку 1943 года пачалася падрыхтоўка да карнай аперацыі пад кодавай назвай “Котбус” – супраць народных мсціўцаў і мірнага насельніцтва паўночных раёнаў Міншчыны і сумежных з імі раёнаў Віцебскай і Віленскай абласцей.
04.04.1943 года ў 5 гадзін раніцы карнікі, мінуўшы вёскі Рэўкуцьевічы і Шаршуны, уварваліся ў вёску Бахметаўка, у якой застаўся начаваць з невялікай групай сакратар Баранавіцкага абкома КПБ В.Я.Чарнышоў. Яны былі захоплены знянацку і адказаць на супраціўленне не змаглі, група адступіла ў лес. Немцы, уварваўшыся ў вёску, учынілі дзікую расправу над жыхарамі. Старых, жанчын і дзяцей калолі штыкамі, расстрэльвалі, кідалі жывымі ў агонь. У гэты дзень карнікі з Астрашыцкага Гарадка і Лагойска спалілі разам з людзьмі вёску Карпілаўку Лагойскага раёна. Гэта быў пачатак карнай аперацыі “Котбус”. Яна працявалася да ліпеня 1943 года і была адной з буйнейшых. У ёй прымала ўдзел звыш 80 тысяч салдат і афіцэраў. У барацьбе з партызанамі прымяняліся цяжкая артылерыя, танкі, авіяцыя, знятыя з фронту. [ 8,178]
Сведкай гэтай аперацыі была і Скібіна Елізавета Антонаўна. У ходзе аперацыі “Котбус” была спалена яе хата і хата Харэвіч Соф’і Андрэеўны, дамы размяшчаліся на хутары Здарэнне. Сем’і павінны былі перабрацца ў вёску Жукаўка.
З вёскі Шапялі і Лысая Гара мірнае насельніцтва вывозілася ў Германію.
Як і ў “Хатынскай аповесці” А.Адамовіча, самыя страшныя ўспаміны Елізаветы Антонаўны – вынішчэнне карнікамі жыхароў вёсак. У творы аўтар уводзіць у тэкст дакумент: сведчанні людзей, уцалелых пасля гэтага жаху. Успаміны Елізаветы Антонаўны маглі б таксама стаць радкамі “Хатынскай аповесці”: “Я бачыла, як карнікі набліжаліся да вёскі Каланіца, таму вырашыла папярэдзіць мясцовае насельніцтва. З усіх ног кінулася напрамкі, праз лес, вядомай толькі нам –партызанам- сцежкай. Папярэдзіць паспела толькі жыхароў крайніх хат. Як стралялі, чула, як палілі і забівалі, не бачыла. Толькі дым, дым ад спаленых хат стаяў доўга над лесам. І крыкі, плач, стогны. Здаецца, і зараз чую іх.”
Такія вогненныя папярэджванні з мінулага трэба запісваць, запамінаць. На іх змесце вучыць будучае пакаленне гуманным адносінам да тых, хто знаходзіцца побач.