Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Лёс аднаго настаўніка

Праяеў Пётр Пятровіч

Кожная вёска, горад маюць сваіх герояў, жыхароў, якія справамі, думкамі выхоўваюць цэлыя пакаленні.
Вёсцы Юзуфова пашанцавала з такімі людзьмі.
Тут у 70-80-ых гадах разам з сям’ёй працаваў і жыў Праяеў Пётр Пятровіч.
Пётр Пятровіч настаўнік ад Бога, бо ўсё жыццё прысвяціў выхаванню добрых, шчырых, высакародных людзей.
Мала хто ведае, што помнік загінуўшым у часыВялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў вёсцы Юзуфова, пастаўлены дзякуючы Пятру Пятровічу Праяеву. Да яго прыезду гэта была звычайная магіла з невядомымі салдатамі і партызанамі. Менавіта Пётр Пятровіч арганізаваў пошукавую дзейнасць, у якой прымалі ўдзел і вучні яго класа.
На ўрачыстым адкрыцці помніка прысутнічалі ўсе, адшуканыя Пятром Пятровічам, родныя загінуўшых.
Вучняў настаўнік штогод вадзіў і па месцах партызанскай славы брыгады “Штурмавая”. І кожны год дзеці даведваліся ад Пятра Пятровіча нешта новае.
Пётр Пятровіч устанавіў сувязь з ваенным архівам горада Масквы. Дзеці звязаліся з роднымі загінуўшых. Пасля дасканалай двухгадовай працы на помніку з’явіліся прозвішчы пахаваных салдат і жыхароў.
Адкуль такая ўвага і пашана да салдат і партызан? Звернемся да некаторых біяграфічных звестак.
Бацькі Пятра Пятровіча спачатку жылі ў вёсцы Матвееўка Арэнбургскай вобласці. Потым пераехалі ў Сярэднюю Азію, дзе і аселі ў горадзе Каган. Сям’я была мнагадзетная – сямёра дзяцей. Адразу ж пасля заканчэння школы Пётр Пятровіч быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт. Службу пачаў у званні малодшага лейтэнанта, вайну скончыў у званні старэйшага лейтэнанта. Ваяваў на Каўказе, у Крыму, а перамогу сустрэў у Венгрыі.
У пачатку вайны трапіў у акружэнне, дзе атрымаў кантузію, потым некаторы час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі.
Калі выходзілі з акружэння, ішлі праз Перакоп (перашэек 300 метраў шырынёй і 3 кіламетры даўжынёй) да горада Майкоп па калена ў вадзе. Увесь час знаходзіліся пад абстрэлам. Мала каму давялося выжыць.



За адвагу і гераізм быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Вялікай Айчыннай вайны. Калі і пры якіх абставінах былі атрыманы ўзнагароды, што пры гэтым адчуваў Пётр Пятровіч, ён ніколі не расказваў. Увесь час сцвярджаў: “Война – это страшное дело, о ней вспоминать не стоит”.
І яшчэ медаль за вызваленне Берліна, медаль за вызваленне Каўказа і іншыя баявыя ўзнагароды.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Пётр Пятровіч скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут. На працу быў накіраваны ў Мінскі раён, у веску Гаёк. Тут працаваў дырэктарам і адначасова вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце. З’яўляўся Сталінскім стэпендыятам. У 1973 годзе Пётр Пятровіч быў адзначаны ганаровым знакам “Пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва”, у 1975 годзе – Ганаровай граматай як актывіст фізкультурнага руху за высокія паказчыкі ў рабоце.


За сваё нядоўгае жыццё (памёр Пётр Пятровіч Праяеў 25 сакавіка 1982 года) ён даказаў, што адначасова можа быць воінам-абаронцам, настаўнікам па прызванню, грамадскім дзеячам, добрым бацькам.
Вучні нашай школы хацелі расказаць менавіта пра Пятра Пятровіча, бо яго жыццё і жыццё нашай школы непарыўна звязаны.