Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Адважны падрыўнік

Драгун Іван Якаўлевіч


Драгун Іван Якаўлевіч нарадзіўся ў Лагойскім раёне ў вёсцы Янушкавічы. У сям’і, акрамя Івана Якаўлевіча , было яшчэ шасцёра дзяцей – 3 сястры і 3 браты. Бацька – Якаў Станіслававіч – працаваў сталяром, маці займалася выхаваннем дзяцей.
У 1943 годзе Іван Якаўлевіч быў прызваны ў армію. У гэтым жа годзе трапіў у партызанскі атрад “першая антыфашысцкая брыгада”. Займаўся падрыўнымі работамі. На дарогах закладваў міны, пад рэльсы – падрыўныя ўстройствы. Атрад жыў у зямлянках. Харчаванне дастаўлялі з суседніх вёсак.
У адной з перастрэлак, падчас абстрэлу самалёта, Іван Якаўлевіч быў паранены. Разам з атрадам прымаў удзел ў баі пад вёскай Манылы. Цяпер тут знаходзіцца магіла пяцідзесяці загінуўшых партызан.
Пасля вызвалення Беларусі ў складзе пяхотнай часткі ваяваў у Польшчы. Дайшоў да Берліна. Затым быў перакінуты ў Чэхію. У складзе сапёрнай часткі шэсць месяцаў праслужыў у Чэхаславакіі. Затым войскі былі перакінуты ў Аўстрыю. Тут частка знаходзілася да 1946 года.
У 1947 годзе быў пераведзены на Украіну (Чарнігаўская вобласць). Пасля дэмабілізацыі прыехаў у веску Жукаўка, бо тут жыла яго маці. Працаваў апаратчыкам на Смалакурным заводзе да 1961 года.
Затым вучыўся ў Смалявіцкім ПТУ па спецыяльнасці трактарыст-машыніст 3-га разраду. Працаваў у саўгасе “Буцавічы”.
Ажаніўся з Марыяй Станіславаўнай. У сям’і нарадзіліся 3 дачкі і сын.
За заслугі перад Айчынай быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём імя Жукава.