Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Ваенны шлях Івана Блахіна

Блахін Іван Міхайлавіч


Нарадзіўся Іван Міхайлавіч 10 сакавіка ў Сібіры, горад Меляўс. У бацькоў было дзесяцёра дзяцей – 2 дзяўчынкі і 8 хлапчукоў. Бацька працаваў да вайны служачым на пошце, пасля грамадзянскай – старшынёй сельскага савета. Маці займалася выхаваннем дзяцей.
Да вайны Іван Міхайлавіч працаваў трактарыстам, таму ў часы Вялікай Айчыннай быў прызваны ў танкавыя войскі – танкавая навасібірская брыгада.
У 1941 годзе прымаў удзел у абароне Масквы, затым Ленінграда, Сталінграда. Самым цяжкім, па ўспамінах Івана Міхайлавіча, быў 1942 год.
Пад час вайны быў тры разы паранены. Першае раненне атрымаў пад Масквой. Месяц з паловай праляжаў у шпіталі. Другое раненне атрымаў у 1943 годзе пад Курскай дугой. Гарэў у танку. Шэсць месяцаў знаходзіўся ў шпіталі.
Трэцяе раненне атрымаў у 1943 годзе пад Вязьмай. Перад танкістамі стаяў загад ліквідаваць нямецкі дэсант. Пяць месяцаў знаходзіўся ў шпіталі.
Дайшоў да Берліна. Пасля было размеркаванне. Танкістаў расфарміроўвалі ў Сталінград, Кіеў, Мінск. Іван Міхайлавіч выбраў Мінск. У Лагойскім раёне падымаў сельскую гаспадарку. Затым працаваў у Камсамольцы. Тут і пазнаёміўся з будучай жонкай, Лідзіяй Дзянісаўнай Тарасевіч. Лідзія Дзянісаўна разам з маці жыла ў весцы Маславічы, пешшу на працу хадзіла ў Камсамолец. У сям’і з’явілася чацвёра дзяцей—дзве дзяўчынкі і два хлапчукі.